Пракуратура, у прыватнасці, прапаноўвае нарматыўна замацаваць парадак арганізацыі гандлю спіртнымі напоямі толькі праз спецыялізаваныя аддзелы і асобна ад груп тавараў штодзённага попыту. Распрацаваць дакумент, які рэгламентуе адзіны падыход да арганізацыі гандлю алкаголем у начны час, заключэнне дагавора аб забеспячэнні аховы грамадскага парадку з тэрытарыяльнымі органамі ўнутраных спраў ці падраздзяленнямі дэпартамента аховы МУС, а таксама аснашчэнне прадпрыемстваў гандлю сістэмамі відэаназірання.

Гэтыя прапановы былі накіраваны ў Мінгандлю 5 кастрычніка. “Аднак Міністэрствам гандлю ніводная з прапаноў па сутнасці не разгледжана”, — гаворыцца ў паведамленні на сайце Генпракуратуры.

Акрамя таго, Генпракуратура прапаноўвае, пры арганізацыі працы гандлёвых аб’ектаў, якія ажыццяўляюць гандаль спіртных напояў у гандлёвых аб’ектах непадалёк ад дзіцячых дашкольных і школьных устаноў, сярэдніх, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, вызначыць час пачатку рэалізацыіі не раней за 10.00 гадзін.

Поделиться ссылкой: