Кісялёва паведаміла, што пасведчанне было выпісана памылкова.

Пазней старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч паспрабаваў высвятліць сытуацыю, прыйшоўшы ў ЦВК. Там яму сказалі, што, сапраўды, пасведчанне выпісалі памылкова, бо хацелі выдаць усе пасведчаньні як мага хутчэй і таму не праверылі ўсіх асобаў,  паведамілі «Народнай Волі» у БНФ.

У ЦВК Аляксею Янукевічу паведамілі, што асобы, якія, паводле рашэння суду, знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, ня маюць права браць удзел у выбарах, у тым ліку ў якасці давераных асоб кандыдатаў у прэзыдэнты.

«Дзіўна, што пытанні ў ЦВК узніклі толькі на наступны дзень пасля тэлевыступу Рыгора Кастусёва, у якім ён нагадаў пра палітвязня Мікалая Аўтуховіча і паведаміў гледачам, што той зяўляецца яго даверанай асобай. Мы і надалей будзем выкарыстоўваць усе магчымасці, каб прыцягнуць увагу беларускага грамадства і міжнароднай супольнасці да справы Мікалая Аўтуховіча дзеля яго хутчэйшага вызвалення з-за кратаў», – заявіў Аляксей Янукевіч.

Поделиться: