Каля 80% жыхароў абласнога цэнтра — карыстальнікі “Тэлекама” — не здолелі ўбачыць прамову кандыдата ў прэзідэнты ад БХД, бо вяшчанне ўсіх тэлеканалаў было адноўлена толькі пасля 21-й гадзіны 22 лістапада. 

Супрацоўнікі  МКТ “Тэлекам” тлумачаць зрыў паказу тэлевыступу Рымашэўскага “тэхнічнымі  прычынамі”, паведамілі «Народнай Волі» у прэс-службе БХД.

Аналагічны выпадак  меўся адбыцца ў Гомелі. 19 лістапада  буйнешая мясцовая кабельная сетка  “Гарант” дала абвесткі пра тое, што на 22 лістапада з 8 да 20 гадзін прызначана прафілактыка вяшчання. Аднак дзякуючы ўмяшальніцтву даверанай асобы Рымашэўскага Юрыя Клімовіча, які наведаўся ў галоўны офіс “Гаранта” з мэтай высветліць, чаму “прафілактыка” прызначана менавіта на 22 лістапада, вяшчанне тэлеканала БТ у гэты дзень не было прыпынена, у адрозненні ад усіх іншых каналаў. Аднак усе карыстальнікі сеціва ад “Гаранта” у гэты дзень мелі праблемы з доступам у інтэрнэт. 

Карыстацца інтэрнэтам пасля 21 гадзіны 22 лістапада таксама не мела магчымасці вялікая колькасць жыхароў Берасця. Тэхнічныя праблемы былі ў буйнейшага інтэрнэт-правайдэра “By Fly”. 

БХД лічыць, што  ўсе гэтыя выпадкі “тэхнічных праблем” не выпадковыя, і з’яўляюцца правакацыяй уладаў з мэтай перакрыць жыхарам рэгіёнаў выступ кандыдата ў прэзідэнты ад БХД. Віталь Рымашэўскі рыхтуе з гэтай нагоды скаргу ў ЦВК і патрабуе паўтарыць ягоны тэлевыступ у запісу ў іншы час. 

Поделиться: