Калі першы зрабіў добрае ўражанне, дык у другім я канчаткова расчараваўся. Ніколі не паверу, што ў свой час ён быў шчырым прыхільнікам Партыі БНФ.

Упэўнены: ён быў “засланым казачком”.

Рымашэўскі цудоўна выступаў на беларускай мове, Міхалевіч — на рускай, пры гэтым блытана, няўцямна. І беспрынцыпна. Абыйшоў усе вострыя праблемы, ні слова крытыкі на адрас Лукашэнкі…

Рымашэўскі можа прэтэндаваць на пасаду прэзідэнта, Міхалевічу нават сельскі Савет нельга даверыць.

На фота: Віталь Рымашэўскі (злева) і Аляксей Міхалевіч.

Поделиться: