Гары Паганяйла сказаў карэспандэнту Радыё Свабода, што ёсьць падставы меркаваць, што Аляксандар Лукашэнка ня можа выконваць абавязкі прэзыдэнта паводле стану здароўя, а таксама што ён нібыта датычны да незаконнага захопу ўлады ў Беларусі ў 1996 годзе. Цэнтравыбаркам ведаў пра гэтыя сур’ёзныя перашкоды для рэгістрацыі, але не ўлічыў іх, мяркуе Гары Паганяйла.

Праваабаронца просіць Вярхоўны суд абавязаць ЦВК адмяніць сваё рашэньне аб рэгістрацыі Аляксандра Лукашэнкі, пакуль той не зьняпраўдзіць гэтых зьвестак.
Поделиться: