Яны спадзяваліся, што іх выслухаюць і дадуць нейкі ход справам, якія людзі спрабуюць вырашыць гадамі.  

Аляксандра Лукашэнкі  ў прыёмнай не было. Ён не прыйшоў  ні праз гадзіну, ні праз некалькі гадзінаў. У прыёмную на некалькі хвілін завітала давераная асоба кандыдата на прэзыдэнта – Аляксандр Радзькоў.  

Людзі пачалі разам  выказваць сваё абурэнне.

Марыя Станіславаўна Капліна  паведаміла “Народнай Волі”: “Адразу сказаў: “Чаго вы прыйшлі  сюды?! Па якіх пытаннях?! Вы сытыя і  апранутыя. Навошта прыйшлі сюды?  Я яму кажу: “Маю дачку забіў служачы адміністрацыі прэзыдэнта і адкупіўся за 50 000 даляраў. Наркабарон ад адміністрацыі прэзыдэнта. Дачка мая стала сведкай наркатрафіку. Вось яе й забілі як сведку. А ён мне кажа, што я сытая і апранутая… Я толькі прашу расследаваць справу. Больш нічога не прашу за тры з паловай года”. 

Мужчына, які  прыехаў на прыём з Брэста: “Кажа, што сытыя і апранутыя. А кабанчыка  таксама кормяць каб потым… Так  і нас тут байкамі. Я ж хацеў  у вочы паглядзець прэзыдэнту. Распавесьці пра сваю справу…” 

Людзі кажуць, што  прыехалі адпаведна на сустрэчу, патрацілі  грошы на квіткі, узялі дзень за свой кошт на працы і аказалася, што  ўсё дарэмна. 

Лілія Ўварава  прыехала з Гомеля: “Мы прыехалі, а тут сядзяць марыянеткі, якія нічога ня вырашаюць. Кажуць: “Можа нехта будзе потым прымаць”. А нам не дапамог не генпракурор, ні старшыня Вярхоўнага суду.  

Мы хочам толькі аднаго – выканання закону. Наш  прэзыдэнт ня можа даць нам выканання яго чыноўнікамі закону. Мы патрабуем  цяпер: калі ня можаш даць, сыходзь. Дай дарогу таму, хто зможа навесці парадак у краіне. Парадак гэта ня толькі чысціня вуліц і падсветка, гэта яшчэ й чысціня думак, чысціня перад законам і сумленнем!”. 

Людзей прымалі  намеснікі начальнікаў аддзелаў з  упраўлення юстыцыі, з камітэта працы Мінгарвыканкаму. Адна жанчына – Людміла Чуева – прызналася, што яна беспрацоўная. Чаму вядзе прыём грамадзянаў? Таму што сябра “Белай Русі”. А людзі ўсё паказвалі і паказвалі ёй свае паперкі – перепіску з пракуратурай, заключэнні экспеэртаў, акты будаўніцтва і г.д…  

І чулі толькі адно: “Патэлефануйце праз тры дні”, “Схадзіце на прыём у Міністэрства юстыцыі”, “Звяртайцеся пазней”… 

Поделиться: