У маскоўскіх забудоўшчыкаў прапаў інтарэс да Мінск-сіці

11

Пра гэта паведаміла 19 лістапада расійская газета “Коммерсант”.

Маскоўскі забудоўшчык планаваў укласці ў будоўлю ў сталіцы Беларусі 15% ад агульнай сумы інвестыцый, якая складае 4,8 млрд. долараў. “Цяпер нафтагазавай кампаніі “Ітэра”, як уладальніку 85% пакета, давядзецца самастойна шукаць фінансаванне.

Прэс-служба БУ-155 пацвердзіла інфармацыю аб выхадзе з “Мінск-Сіці”, але матывуе гэтае рашэнне інакш. “Наша група была прыцягнута да работ у “Мінск-Сіці” ў якасці выканаўцы і інвестара па правядзенні тэндэра на канцэпцыю праекта. Каля паўтара года таму па выніках тэндэра была выбрана канцэпцыя кампаніі Erick van Egeraat Associated Architects”,— патлумачылі ў БУ-155 і дадалі, што ўсе абавязацельствы па праекце ў сталіцы Беларусі дэвелопер выканаў. Мінскі рынак жылля, у адрозненне ад маскоўскага, ніяк не можа аднавіцца пасля крызісу, тлумачаць рашэнне БУ-155 эксперты”, — піша выданне.

Крыніца выдання, знаёмая з сітуацыяй у БУ-155, гаворыць, што выхад з праекта ў Мінску звязаны з тым, што ў кампаніі ў Расіі вялікі аб’ём не толькі ўласных праектаў, але і дзяржкантрактаў.

Як запланавана, “Мінск-сіці” будзе размяшчацца на пляцоўках аэрапорта “Мінск-1”. На 350 гектарах плануецца пабудаваць 3 млн. кв. м жылля, стварыць сетку аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры, у тым ліку дзевяць дзіцячых садкоў і сем школ. Плошча офісных памяшканняў складзе 550 тыс. кв. м. На 200 тыс. кв. м размесціцца гандлёва-забаўляльны комплекс.

Поделиться ссылкой: