Сыркі засместа піва?..

4

Адмашка на перапрафіліраванне піўзавода была дадзена 17 лістапада, калі была папісана інвестыцыйная дамова паміж Мінаблвыканкамам і расійскай кампаніяй “Юнімілк”. І гэта стала поўнай нечаканасцю як для працоўнага калектыва завода, так  і для яго кіраўніцтва.

Усё адбылося падчас 3-га Беларускага інвестыцыйнага форума, які праходзіў на тыдні ў Франкфурце-на Майнэ. Там і была падпісана дамова па стварэнні буйнейшай у Беларусі экспартна-арыентаванай  прамысловай групы па вытворчасці сыроў і малочных кансерваў. Фармальна Мінаблвыканкам мае поўнае права распараджацца актывамі завода, паколькі валодае 97-ю працэнтамі акцый. Але, як замовіў журналістам пакуль дзеючы дырэктарт завода, яму сумна ад такой навіны. Справа ў тым, што прадпрыемства аднойчы ўжо “апяклося” на нечым падобным, што таксама называлася “інвестыцыйным праектам. І таму казаць “гоп”, заключыў ён, пакуль рана…

Сход акцыянераў, лічаць многія завадчане, пустая фармальнасць. Той, хто валодае актывамі, той і заказвае музыку… А таньчыць прыйдзецца ўсім. Пытанне толькі адно: ці захаваюцца рабочыя месцы для цяперашніх півавараў?..

Фота Алесь Дастанка

Поделиться ссылкой: