Паўстанне атрымала назоў “Слуцкі збройны чын”. Пачынаючы з 80-х гадоў мінулага стагоддзя, дэмакратычная грамадскасць краіны адзначае 27 лістапада як Дзень Герояў…

Адзначацьмуць гэты дзень і сёлета. Партыя “Беларускі Народны фронт” яшчэ зараней падала заяўкі на правядзенне ўрачыстых масавых мерапрыемстваў. Мэта ранейшая – ушанаванне светлай памяці ўдзельнікаў Слуцкага паўстання. У Мінскі абласны выканаўчы камітэт была пададзена заяўка ад імя Аляксея Янукевіча, старшыні партыі БНФ, на ўшанаванне тых месцаў, што звязаны з падзеямі 1920 года. Найперш гэта вёскі Грозава, Семежава і Чырвоная Слабада (Вызна).

Яшчэ адна заяўка была пададзена ў Слуцкі райвыканкам ад Аляксея Янукевіча і Віталя Амяльковіча (кіраўніка Слуцкай суполкі БНФ) на правядзенне мітынгу ў самім Слуцку 27-га лістапада ў 14 гадзін. Мітынг запланаваны на гарадскім стадыёне…

Поделиться ссылкой: