Удзел у абмеркаванні прынялі болей за трыццаць прадстаўнікоў з розных краін, сярод якіх кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі Віталь Рымашэўскі. Ey паведаміў, што падчас дэбатаў найбольш актыўна абмяркоўвалася сітуацыя з рэгістрацыяй партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, пытанне з доступам альтэрнатыўных кандыдатаў да сродкаў масавай інфармацыі і працэсу падліку галасоў. У сваім выступе кандыдат ў прэзідэнты Беларусі ад БХД падкрэсліў, што “ў Беларусі адсутнічаюць незваротныя дэмакратычныя змены, працягваюцца рэпрэсіі супраць актывістаў грамадзянскай супольнасці, у тым ліку сябраў БХД, узмацняецца ціск напярэдадні выбараў на праваабаронцаў з боку падаткавай інспекцыі”. Кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі ад БХД выказаў падзяку дакладчыцы Сыніка Хурскайнэн за ўзважаную пазіцыю і грунтоўны падыход у асвятленні сітуацыі ў Беларусі.

Прадстаўнікі  афіцыйнага боку Рэспублікі Беларусь традыцыйна казалі пра “нацыянальныя” асаблівасці беларускай дэмакратыі і недасканаласць “заходніх дэмакратый”, пра праблемы з правамі чалавека ў іншых краінах-чальцах ПАРЕ і прагрэсе ў справе правядзення прэзідэнскіх выбараў у Беларусі, а таксама пра гатоўнасць Беларусі да адмены смяротнага пакарання.

Расейская Федэрацыя падтрымала пазіцыю афіцыйнага боку Рэспублікі Беларусь. Як прадстаўнікі апазіцыі ў асобе камуніста Зюгана, так і прадстаўнікі праўладнай партыі “Адзіная Расія” ў асобе сп. Маркава заклікалі аднавіць статус спецыяльна запрошанага ў ПАРЕ для Беларусі.

У прыватнай  размове прадстаўнік афіцыйнай дэлегацыі РФ параіў Віталю Рымашэўскаму браць прыклад з сп. Някляева і яго праграммы ў дачыненні да адносінаў паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй. Польская дэлегацыя  падзялілася ў ацэнцы сітуацыі ў  Беларусі. Асобныя прадстаўнікі Польшчы выказалі падтрымку беларускаму афіцыйнаму боку і выступалі за ўключэння ў ПАРЕ без выкання беларускім бокам ніякіх ўмоваў, паведаміла “Народанай Волі” прес-служба кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага. Аднак большасць прысутных-прадстаўнікоў краін-чальцоў ПАРЕ праявілі салідарнасць з Беларуссю і беларускім народам.

Поделиться: