“Беларускае грамадства з трывогай успрыняло вашу безумоўную падтрымку Аляксандра Лукашэнкі ў якасці кандыдата ў прэзідэнты, які, нягледзячы на добрую волю Еўрасаюза, не толькі не выконвае ўмовы Еўропы адносна палітычнага ладу і правоў чалавека ў Беларусі, але і ўпарта працягвае нішчыць нацыянальныя вартасці беларускага народа”, — гаворыцца ў звароце Сурвілы.

“Прэзідэнт Лукашэнка зняважыў нацыянальныя сімвалы, у Беларусі вынішчаецца нацыянальная культура, зачыняюцца беларускія школы, праводзіцца татальная русіфікацыя. Гэта дае падставы меркаваць, што ў сваім стаўленні да беларускай незалежнасці Лукашэнка не змяніўся. І менавіта Лукашэнка быў і застаецца галоўнай пагрозай для беларускага суверэнітэту”, — падкрэслівае Сурвіла.

На думку старшыні Рады БНР, нядаўняя гісторыя сведчыць, што салідарнасць прыхільнікаў дэмакратыі можа мець куды больш пазітыўны вынік, чым жаданне захаваць стабільнасць.

Поделиться: