Дэніэл Расэл  паведаміў, што яго візіт у  Мінск ёсць частка паездкі  па гэтым рэгіёне. У Беларусь ён прыехаў  з Прыднястроўя. У Мінску спадар Расэл сустракаўся з міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым, прадстаўнікамі ўраду, некаторымі прытындэнтамі на пасаду прэзідэнта і прадстаўнікамі палітычных партый.

Дэніэл Расэл  паведаміў, што падчас сусрэчы з  Сяргеем Мартынавым абмяркоўваўся “увесь спектар двухбаковых  адносін”.  Ён сказаў: “У той жа час важна адзначыць, што магчымасць па нармалізацыі двухбаковых стасункаў з’яўляецца мэтай Злучаных Штатаў і ў Беларусі гэтыя магчымасці застаюцца абмежаванымі. Але фінансавыя санкцыі і візавыя санкцыі, якія ЗША ўвялі некалькі гадоў таму, застаюцца ў сіле, таму што адсутнічае прагрэс ў сферы дэмакратыі і правоў чалавека. Адсутнасць гэтага прагрэсу і прывяло да ўвядзення санкцый. Такая палітыка ў ЗША падзяляецца абедзвюма партыямі. Гэтая палітыка пачалася пры Джорджу Бушу і працягваецца пры Бараку Абаме”. 

Наконт выбарчай кампаніі намеснік памочніка дзяржсакратара зазначыў: “У ЗША няма вызначанага  кандыдата, якому б аддалі перавагу на гэтых выбарах. Мы разам з Еўрапейскім  Звязам падтрымліваем дэмакратычны справядлівы працэс, у якім павінна быць спаборніцтва. Мы вітаем рашэнне запрасіць назіральнікаў місіі АБСЭ і дазволіць ім свабодна назіраць за выбарамі. Што да выбарчага працэсу, то мы адзначылі станоўчыя моманты –  дазвол збіраць подпісы для рэгістрацыі кандыдатаў. У той жа час мы б жадалі бачыць вольны доступ да сродкаў масавай інфармацыі ўсіх кандыдатаў. На жаль, на сённяшні момант гэтага не было. Нас таксама непакоіць адсутнасць шырокага прадстаўніцтва кандыдатаў у выбарчых камісіях. Мы былі рады пачуць нядаўнія заявы  аб тым, што ў назіральнікаў будзе магчымасць непасрэдна назіраць за падлікам галасоў”.

(працяг будзе)

Поделиться: