Нагадаем, што раней у СМІ з’яўляліся супярэчлівыя звесткі аб прычынах, чаму засыпалася расійская шпіёнская сетка ў ЗША. Сярод іншага, стала вядома, што на бок амерыканцаў перабеглі палкоўнікі Службы вонкавай разведкі Расіі Шчарбакоў і Пацееў. Апошні апекаваўся расійскімі нелегаламі за мяжой.

Паводле словаў Якаўлева,

Аляксандр Пацееў родам з Мінску, ён служыў у КДБ у Беларусі. Яго бацька — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Друго сусветнай вайны падпалкоўнік Мікалай Пацееў.

Кадэбіст Пацееў вучыўся на курсах удасканалення афіцэрскага складу, больш вядомых як «школа дыверсантаў». На іх рыхтаваліся кадры для спецназу КДБ СССР. У 1979 годзе яго накіравалі ў Афганістан у складзе групы спецназу КДБ «Зеніт». У 1981 году ён быў у кабульскай групе спецназу КДБ «Каскад-2». За ўдзел у баявых дзеяннях у гэтай групе ён быў узнагароджаны ордэнам. Пасля Афганістана Пацееў працаваў у замежнай выведцы КДБ СССР, затым у Службе вонкавай разведкі, даслужыўся да намесніка начальніка аддзела.

Як вядома, у чэрвені ФБР ЗША затрымала дзесяць чалавек. Ім выставілі абвінавачванні ў шпіянажы на карысць Расіі. Са словаў следчых, амерыканцы сачылі за іхнай дзейнасцю 10 гадоў.

Пазней дзесяць расейскіх шпіёнаў памянялі на чатырох чалавек, якія адбывалі тэрміны за шпіянаж у расійскіх турмах.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»