“Народная воля” не так даўно пісала пра Эдварда Вайніловіча ў сувязі са стогадовым юбілеем Чырвонага касцёла ў Мінску. Якраз ён, Эдвард Вайніловіч — ураджэнец вёскі Пясочнае на Капыльшчыне, вядомейшы дзяржаўны і грамадскі дзеяч канца ХІХ – пачатку ХХ ст. — фундаваў будаўніцтва каталіцкага храма ў сталіцы. Касцёл носіць імя святых Сымона і Алены, дзяцей Вайніловіча, заўчасна памерлых…

Грамадскасць Капыля, роўна як і Касцёл, даўно выношвалі ідэю захавання памяці выдатнага чалавека і грамадзяніна Эдварда Вайніловіча, уганараваўшы яго іменем адну з вуліц горада. І вось збылося…

І яшчэ адна новазабудаваная вуліца ў Капылі атрымала найменне ні менш вядомага капыляніна — Адама Русака, славутага беларускага паэта-песенніка. Цяпер у старадаўнім горадзе на сямі пагорках 87 вуліц.

Поделиться ссылкой: