Яно будзе праводзіцца «ў мэтах вывучэння занятасці насельніцтва» ад 2012 года. Мэта яго — стварыць «поўны партрэт працоўных рэсурсаў краіны». Што за гэтым стаіць?

Афіцыйнае беспрацоўе ў Беларусі — каля 1%. Менавіта столькі стаіць на ўліку ў службах занятасці. Але значная частка беларусаў працуе неафіцыйна. Хтосьці езьдзіць на заробкі ў Расею, хтосьці працуе на сябе тут.

«У Беларусі ад 600 тысяч да 1 мільёна чалавек працуе за мяжой. Атрымліваецца палітычная і сацыяльная супярэчнасьць, таму што афіцыйнае беспрацоўе — каля 1%. Але насамрэч людзей, якія не знайшлі сабе працы ў адпаведнасьці з фарматам мяркуемага заробку, аказалася значна болей»,распавядае “Народнай Волі” Леанід Заіка.

Беларускія ўлады вырашылі, з аднаго боку, выявіць рэальную карціну з беспрацоўем у краіне, а з другога боку, выявіць «эканамічна пасіўных грамадзянаў» — 1 лістапада прынята пастанова Савету Міністраў № 1605.

Адказныя чыноўнікі Мінпрацы патлумачылі нешматслоўна:
«Там усё прапісана: што, навошта, каму гэта трэба. Там усё зразумела».

На думку Міхаіла Залескага адна з мэтаў пастановы Саўміну — выявіць людзей, што зарабляюць, забяспечваюць сябе, але ўхіляюцца ад падаткаў.  

Нацыянальны статыстычны камітэт будзе запрашаць для гэтай справы штоквартал 200 чалавек на падставе грамадзянска-прававых дамоваў. Сума разавага ўзнагароджання зацверджаная ў памеры 25 базавых велічынь.

Поделиться ссылкой: