Аб гэтым паведаміў першы намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях, якое адбылося 9 лістапада ў Мінску. Канчатковы варыянт пагаднення будзе зацверджаны ўжо на чарговым пасяджэнні савета.

Дарэчы, па словах намесніка міністра эканомікі Андрэя Тура, засталіся тры рознагалоссі. У прыватнасці, адносна давядзення да 2013 года ўзроўню сярэднямесячнай зарплаты да 140% бюджэту пражытачнага мінімуму. Ен таксама адзначыў, што “вядучую ролю ў праекце займаюць палажэнні, якія вызначаюць эканамічную палітыку ў сферы аплаты працы, прыбыткаў, узровень жыцця насельніцтва, сацыяльныя гарантыі развіцця рынку працы, гарантыі занятасці насельніцтва, стан аховы працы і экалагічнай бяспекі”.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»