Ва усякім разе такую прапанову рыхтуе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Аб гэтым 9 лістапада на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях паведаміў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Пётр Грушнік. Па яго словах, мінімальная зарплата забяспечвае сацыяльную абарону працаўнікоў у сферы працоўных адносін. З 1 студзеня яе памер не змяняўся і з’яўляецца адным з самых нізкіх сярод краін СНД і ЕС. “Гэта прывяло да паніжэння сацыяльнай абароненасці працаўнікоў і ва ўмовах лібералізацыі аплаты працы недапушчальнае”, — адзначыў Пётр Грушнік.

Першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны паведаміу таксама аб прынятых мерах па скарачэнні адміністрацыйнага рэгулявання аплаты працы ў камерцыйных арганізацыях галін эканомікі. Ен адзначыу, што з 2009 года былі перагледжаныя практычна ўсе асноўныя нарматыўныя акты, якія рэгулявалі аплату працы. У наступным працу па лібералізацыі аплаты працы плануецца прадоўжыць. Гэта, па яго словах, дазволіць сфарміраваць рыначныя стымулы для павышэння інавацыйнай актыўнасці ўсіх суб’ектаў гаспадарання, стварыць спрыяльны клімат для прыцягнення інвестыцый у рэспубліку.

Поделиться ссылкой: