А 7-й раніцы на месца здарэння прыехаў нарад міліцыі разам з дазнаўцам Аленай Афанасьевай. Крыж стаяў побач з тым месцам, адкуль яго напярэдадні выцягнулі невядомыя вандалы.

Крыж быў усталяваны на месцы расстрэлаў мірных жыхароў у гады сталінскіх рэпрэсій 6 лістапада, у Дзмітраўскую памінальную суботу, прадстаўнікамі створанай партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”. Актывісты неслі крыж на плячах праз увесь горад.

9 лістапада падвечар усталяваны крыж прыехаў асвяціць праваслаўны святар. Аднак на месцы крыжа не было.

Гомельскі бард Андрэй Мельнікаў, які сам нёс крыж па горадзе на 9-ты кіляметр Чарнігаўскай шашы, адзначыу, што “было вельмі прыкра — крыжа на месцы не было. Мы пайшлі ў розныя бакі ў надзеі знайсці яго. І знайшлі — прыкладна за сотню метраў у засмечанай прыдарожнай лесапаласе. Крыж ляжаў, кінуты іконкамі ў зямлю. Мы яго ачысцілі, а святар прачытаў малітву і асвяціў крыж”.

Кастусь Жукоўскі, які зрабіў крыж і пафарбаваў, звярнуўся ў Цэнтральны райаддзел міліцыі з заявай пра ўчынены вандалізм. Заяву з Цэнтральнага РАУСу аператыўна перадалі ў міліцыю Гомельскага раёна. Позна ўвечары мясцовыя міліцыянты распачалі пошукі крыжа, але не знайшлі.

Поделиться ссылкой: