У праграме тыдня будуць таксама фільмы: «Паром», паводле аповесці «Паром на бурнай рацэ», «Лісьце Каштанаў», «Маці Ўрагану», паводле аднаіменнай п’есы. 26 лістапада, у Дзень народзінаў У.Караткевіча, будзе паказаны вядомы і ў свае часы забаронены фільм «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».

Пачатак кінасэансаў: 18:30, у мінскай штаб-кватэры Партыі БНФ (Машэрава, 8). У праграме плануюцца дадаткі і сустрэчы з літаратарамі.

Поделиться ссылкой: