У суботу а 16 гадзіне Вячаслаў Сіўчык праводзіў у Курапатах для знаёмых экскурсію. Калі ён прыехаў ва Урочышча, там ужо былі сябры КХП-БНФ, якія выклікалі міліцыю.

“Ад іх даведаўся пра акт вандалізму, пералічыў пашкоджаныя крыжы,” — распавядае Вячаслаў Сіўчык.

“Я абураны актам вандалізму ў Курапатах, — каментуе Вячаслаў Сіўчык. — Заўтра 7 лістапада, сатанінскі дзень. Гэтае злачынства, хутчэй за ўсё, прыўрочана да яго. Вельмі дрэнна, што гэта вандалізм у курапатах працягваецца”.

  Акт вандалізму расследуе міліцыя, але Вячаслаў Сіўчык перакананы, што міліцыя шукаць вандалаў не будзе, апытванні і пратаколы былі складзены толькі фармальна.

Поделиться ссылкой: