Спецыяліст адзначыла, гэта звязана з уваходжаннем ў дзетародны ўзрост “малалікіх пакаленняў жанчын, народжаных падчас дэмаграфічнага спаду 1990-х гадоў”. На гэты дэмаграфічны фактар “паўплываць палітычнымі рашэннямі вельмі цяжка”, аднак “меры будуць прымацца, паколькі неабходна калі не выйсці з дэмаграфічнага спаду, то згладзіць гэтую хвалю”.

Канцэпцыя праграмы дэмаграфічнай бяспекі на 2011—2015 гады прадугледжвае павелічэнне сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей, адзначыла Арцёменка. Дэмаграфічная палітыка і надалей будзе накіравана на стымуляванне нараджэння другіх і трэціх дзяцей.

Дзяржаўная падтрымка сям’і ўключыць у сябе меры жыллёвага стымулявання, ільготнай крэдытнай і падатковай палітыкі. Плануецца павелічэнне аднаразовых і штомесячных дапамог, прадастаўленне большай дапамогі пры пагашэнні льготных крэдытаў маладым і мнагадзетным сем’ям. Арцёменка выказала надзею, што гэтыя меры паўплываюць на стабілізацыю дэмаграфічнай сітуацыі. Канкрэтныя планы яна не назвала, паколькі павышэнне дапамог не ўзгоднена з Мінфінам. Разгляд канцэпцыі плануецца ў Саўміне ў снежні.

Поделиться ссылкой: