Студэнтка пятага курса Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэта Таццяна Сіліцкая жыве ў інтэрнаце. Дзяўчына распавяла: 

  • Недзе а 6 вечара зайшоў у мой пакой чалавек, які назваў сваё імя і імя па бацьку, але я толькі запомніла, што  яго завуць Павел. Ён спачатку пераканаўся, што гэта насамрэч я, а потым спытаў ці ставіла я свае подпісы за чатырох кандыдатаў.

        Ён мне пачаў казаць, што вось  вы студэнтка, жывяце ў     інтэрнаце і гэта ж не тое,  што плаціць за кватэру. Кажа, што вам хутка атрымліваць  дыплом, а вы ствараеце сабе  праблемы. Вы ж так можаце сесію ня здаць і вас не дапусцяць да абароны дыплому.  

Ён патрабаваў, каб я адмовілася ад свайго подпісу. Спачатку мне было страшна, паўгода  мне засталося вучыцца… А потым  страх прайшоў. Мне стала нават  брыдка, што вось людзі такімі рэчамі займаюцца.  

Вось тут са мной мае аднакурснікі. Але ніхто  не хоча называць сваё прозвішча. Баяцца, але абураюцца. 

Гэты Павел  абышоў чатыры інтэрнаты нашы. Усіх запалохваў, пагражаў праблемамі і  патрабаваў, каб адмаўляліся ад подпісаў”. 

Каардынатар ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча Яраслаў Грышчэня паведаміў: 

  • Студэнты  прыходзяць, распавядаюць, што ім пагражаюць. Ня толькі праблемы з вучобай абяцаюць, але, напрыклад, казалі, што ў цябе жонка цяжарная, маўляў, падумай  як жыць далей і ўсё такое.

 Па 150 званкоў. Запытваюць ці не жадаеце адмовіцца. Калі ў адных запытваюць, то да студэнтаў прыходзяць і нахабна патрабуюць адмовіцца. Думаю, што маюць нейкі загад зверху і жадаюць выслужыцца. Вырашылі, што так пакідаць нельга. Будзем зьвяртацца ў пракуратуру і Цэнтрвыбаркам.  

Поделиться: