“Сход упаўнаважаных Ленінскага раёна Мінска адбываўся ў ліцэі БДУ, — распавёў Уладзімір Пракопавіч “Народнай Волі”. — Там павінны былі абраць дэлегатаў на Усебеларускі народны сход, куды я імкнуся патрапіць. Мяне вылучылі ўпаўнаважаным ад жыхароў аднаго з мікрараёнаў Ленінскага раёна. Але ў ліцэй БДУ не пусцілі. І тут я бачу, што на гэта мерапрыемства ідзе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдзька, з якім мы знаёмыя тысячу гадоў. Я ў яго пытаюся: чаму мяне не пускаюць? Ён кажа: не ведаю. Пачалі разбірацца. Потым Давыдзька сказаў, што нічога не разумее, што ён сам па запрашэнні. Потым яму патэлефанавалі і наша размова скончылася. Мне чамусьці здаецца, што Давыдзька дакладна трапіць на Усебеларускі народны сход”.

Паводле слоў Някляева, перад прыступкамі ліцэя БДУ стаялі супрацоўнікі праваахоўных органаў, людзі ў цывільным.

“Учыняць там нейкія тузанні, маючы вопыт Аляксандра Казуліна, мы не сталі, бо гэта было б смешнавата ў дадзеным выпадку, — тлумачыць Някляеў. — Але я прынёс 27 тысяч подпісаў, якія аддалі мне людзі для таго, каб я прыняў удзел ва Усебеларускім сходзе і выказаў іх пункт гледжання на сітуацыю ў краіне”.

Падчас адной са сваіх нядаўніх паездак па Беларусі А.Лукашэнка закрануў пытанне аб тым, што Някляеў хоча трапіць на Усебеларускі сход. І са слоў кіраўніка дзяржавы вынікала, што зрабіць гэта вядомы паэт наўрад ці здолее. Яшчэ Лукашэнка сказаў, што не разумее прадстаўнікоў апазіцыі, якія — з аднаго боку — называюць гэты сход дэкаратыўным, а з іншага боку — імкнуцца туды трапіць.

“Так, усе ведаюць, што гэты сход нелегітымны, — пагаджаецца Някляеў. — Але я павінен скарыстоўваць любую магчымасць, каб сустрэцца з людзьмі і сказаць тое, што думаю”.

Як будзе паводзіць сябе Някляеў далей? Ці будзе разам са сваімі 27 тысячамі прыхільнікаў браць штурмам той жа Палац Рэспублікі, дзе хутчэй за ўсё адбудзецца Усебеларускі сход?

“З аўтаматам прабівацца на сход не буду, у мяне яго няма, — сказаў Уладзімір Пракопавіч. — Пакуль будзем дзейнічаць даступнымі нам законнымі метадамі. Мы падрыхтавалі ўжо свае скаргі, у тым ліку і ў Адміністрацыю прэзідэнта. Бо я не магу кінуць тыя 27 тысяч чалавек, якія хочуць бачыць мяне на Усебеларускім сходзе. Не выключана, што разам з гэтымі людзьмі я і прыйду да Палаца Рэспублікі…”

Уладзімір Някляеў плануе “ўзяць” Палац Рэспублікі

Уладзімір Някляеў плануе “ўзяць” Палац Рэспублікі

Уладзімір Някляеў плануе “ўзяць” Палац Рэспублікі

Уладзімір Някляеў плануе “ўзяць” Палац Рэспублікі

Фото Photo.ByMedia.net

Поделиться: