Сікорскі пацьвердзіў, што Беларусь можа далучыцца да эканамічных і фінансавых праграм Эўразьвязу на суму каля 3 мільярдаў эўра, калі правядзе вольныя выбары. Дзякуючы аналягічнаму закліку на адрас Малдовы, тая пачала рухацца ў кірунку дэмакратыі і ў бліжэйшыя гады атрымае пакет эканамічнай дапамогі коштам каля 2 мільярдаў эўра.

Сікорскі сказаў, што ўмовай для таго, каб Менск скарыстаўся перавагамі эканамічнага супрацоўніцтва з Эўрапейскім зьвязам, ёсьць дэмакратызацыя жыцьця. Ён прызнаў пры гэтым , што супернікі Лукашэнкі ў маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбарах ня маюць роўнага доступу да СМІ і апазыцыя не дастаткова прадстаўлена ў выбарчых камісіях.

Заяву Сікорскага пра 3 мільярды эўра сёньня пракамэнтаваў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ўладзімер Макей:

«Мільярды дзеля мільярдаў, інвэстыцыі дзеля інвэстыцый нам непатрэбныя. Калі грошы будуць абстаўляць палітычнымі ўмовамі, то яны нам непатрэбныя».

Поделиться: