Гэтае пасланне матэрыялізавалася не адно ў двух тамах, у якія ўвайшло ўсё лепшае з паэтычнай, празаічнай і эпісталярнай спадчыны, але і… агучанае яе голасам пасланне нашчадкам. Стаіўшы дыханне паўнюткая зала слухала жывы голас той, што стала сімвалам няскоранасці і вялікай любові да радзімнага краю, да любай Беларусі… Гэта адзіны запіс голасу паэткі, які быў зроблены Валянцінай Трыгубовіч у 1981 годзе і захаваны для наступнікаў. Многія з прысутных пачулі яго ўпершыню. І адчулі ўсю моц яе паэтычнага дару, апасіянарную жарсць душы і бязмежную любасць да тых,  кім усцешвалася ў самыя абрыдлыя часы грамадскага застою… Яна жыла той Беларуссю, якая мроілася ў Пражскіх снах, не давала згаснуць у сталінска-берыеўскім ГУЛагу, не пакідала ў самыя змрочныя часы застою. Можа таму і не прыняла савецкага грамадзянства, што Беларусь бачылася ёй не падкаблучна-саўковай,.а той, што мае гонар быць свабоднай, разняволенай, дэмакратычнай. У такой Беларусі яна хацела жыць і тварыць. Гэта ведалі ўсе, хто меў з ёю перапіску, хто даражыў яе сяброўствам: Уладзімір Караткевіч, Максім Танк, Алесь Белакоз, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Анатоль Вярцінскі, безліч іншых дастойных людзей… 

Прэзентацыя ператварылася ў цёплую вечарыну, дзе гаварылі не толькі пра творчасць Ларысы Антонаўны, але і дзяліліся роздумам пра надзённае, пра тое, што знітавала ўчорашняе, сённяшняе і будучае нашай краіны… Патрыярх Беларушчыны, нястомны даследчык і збіральнік нацыянальнай культурнай спадчыны  Адам Восіпавіч Мальдзіс паведаў прысутным пра тое, як разам з паплечнікамі ратаваў Геніюшаўскі архіўны скарб пасля яе смерці, як тагачасныя партыйныя і савецкія чыноўнікі ўсяляк працівіліся гэтаму. Дзевяць мяхоў з рукапісамі, кнігамі, пісьмамі ўсё ж удалося — пад покрывам ночы, насуперак усяму — вывезці з Зэльвы і размясціць у фондах рэдкіх кніг і рукапісаў Інстытута літаратуры. Адам Восіпавіч — чалавек надзвычай далікатны, але прынцыповы і аб’ектыўны, калі справа тычыцца сур’ёзных рэчаў — узгадаў імёны людзей, без якіх можа і не ўдалося б вырваць Геніюшаўскі скарб з лапаў тагачасных функцынераў. Сярод іх прыгадаў прозвішча Кузьміна Аляксандра Трыфанавіча, былога сакратара ЦК КПБ. Якраз ён, чалавек разумны і дальнабачны, паспрыяў поспеху амаль дэтэктыўнай аперацыі з ратаваннем архіваў. І гэта наводзіць на роздум: не бывае, нават пры самым жорсткім рэжыме, абсалютна безнадзейных, бяздумных і тупых начальнікаў. І сярод пачварных стварэнняў сустракаюццца вельмі прыстойныя людзі…
У рамках прэзентацыі была падрыхтавана выстава “Ларыса Геніюш: “Я пакіну вам маю любоў…”, на якой упершыню прадстаўлена частка дакументаў з асабістага архіва Ларысы Геніюш. Мінула 27 год, як Ларыса Антонаўна сышла ў вечнасць. І цяпер яна ўся перад намі…

На Дзяды... чулі Ларысу Геніюш

На Дзяды... чулі Ларысу Геніюш

На Дзяды... чулі Ларысу Геніюш

На Дзяды... чулі Ларысу Геніюш

На Дзяды... чулі Ларысу Геніюш


Фота аўтара

Поделиться ссылкой: