Нягледзячы на тое, што яго вылучылі ад грамадзкай арганізацыі ўдзельнічаць у сходзе ў якасьці дэлегата, у афіцыйным адказе арганізатары спаслаліся на тое, што для вылучэньня Някляева не хапіла кворуму.

У 2006 годзе экс-кандыдат на прэзыдэнта Аляксандр Казулін спрабаваў прайсьці на сход у Палац Рэспублікі і быў жорстка зьбіты спэцназаўцамі. Потым у міліцыі, куды прывезьлі затрыманага Казуліна, супраць яго распачалі адміністрацыйную справу паводле дробнага хуліганства.

Поделиться: