Чыноўнікі Менгарвыканкаму спаслаліся ў сваім адказе на тое, што заканадаўства забараняе праводзіць масавыя мерапрыемствы бліжэй за 200 мэтраў ад станцый метрапалітэну.

Пасьля абвяшчэння суверэнітэту Беларусі плошчу Леніна перайменавалі ў плошчу Незалежнасьці. Адначасова станцыю метро таксама сталі называць “Плошча Незалежнасьці”.

У 2003 годзе станцыю зноў сталі называць “Плошча Леніна”. На плошчы Незалежнасьці дагэтуль знаходзіцца помнік, а на станцыі мэтро бюст правадыру сусьветнага пралетарыяту.

Поделиться ссылкой: