На ім разглядаліся праектныя прапановы па аднаўленню страчанай забудовы правага боку вуліцы Гандлёвай у гістарычным цэнтры Мінска.

То пасяджэнне было не надта паспяховым для таварыства, якое пыталася зрабіць усё магчымае для навукова-абгрунтаванага аднаўлення, для чаго нават былі праведзены ўласныя комплексныя навуковыя вышуканні, на падставе якіх далей была распрацавана праектная прапанова аднаўлення квартала. На пасяджэнні Рады тады фактычна была ўзгоднена праектная прапанова КУП “Мінскпраект”, якая не адпавядала базавым пранцыпам правядзення прац на гісторыка-культурных каштоўнасцях. Але пад уплывам інфармацыйнага і грамадскага меркавання канчатковае, Рада дапрацавала сваё рашэнне, і цяпер яно вызначаецца больш узважлівым падыходам да чарговай праблемы гістарычнага цэнтра, як прагучаўшае на самім пасяджэнні.

Не ўсё ў гэтым рашэнні задавальняе і таварыства, і проста асобаў, якія працуюць з помнікамі, ці любяць нашую спадчыну, як патрыёты сваёй Радзімы. Але гэта ўсё ж такі рашэнне, якое дае надзею, рашэнне, якое дазвавляе працаваць далей для нармалізацыі сітуацыі пры далейшым праектаванні аднаўлення правага боку Гандлёвай у адпаведнасць з дзеючымі прававымі і метадычнымі нормамі.

Поделиться ссылкой: