Улетку стогадовы юбілей адзначала Алена Антонаўна Сукала з вёскі Навасёлкі. Мае двое дзяцей. Раней шкадавала, што мала нарадзіла, калі была маладой. Але цяпер ужо і не ўспамінае, бо сямёра ўнукаў і чацвёра праўнукаў. З усімі ладзіць, не нарадуецца, як тыя жывуць. Кажа, што такога “багацтва ў людзей як цяперака ні да вайны, ні пасля не было…” Сама Алена Антонаўна таго “багацтва” не нажыла, але лічыць, што жыццё ўдалося, бо шчасце, калі добрыя дзеці, а грошы ўсяго толькі паперкі… Добра, калі яны ёсцека, але здароўе і дзеці даражэй за ўсё.

Зусім нядаўна 101-ы год жыцця размяняла і Браніслава Іванаўна Гірко з вёскі Траянава. Яе муж загінуў на вайне ў самым яе пачатку. На руках у жанчыны засталося трое дзяцей. Гадавала і вучыла іх, не шкадуючы сябе. Павыросталі дастойнымі людзьмі: двое жывуць у Расіі, а дачка Галіна засталася на Капыльшчыне. То ў яе і жыве зараз Браніслава Іванаўна. Пра шчасце не ахвочая распавядаць: якое шчасце, калю любы чалавек загінуў на вайне?..

Вера Кузьмінічна Скрыган – самая пажылая з усіх трох жанок. Нарадзілася і ўвесь век пражыла ў вёсцы Праснакі. Пахавала свайго адзінага сына, і цяпер яе апора – унучка. Разам і жывуць у Капылі.