Акцыі спачатку ішлі штодня, а цяпер адбываюцца па нядзелях і чацьвяргах. 28 кастрычніка на сустрэчу з удзельнікамі акцый прыйшоў вядомы паэт і дасьледчык літаратуры Міхась Скобла (на здымку). У кнізе Міхася Скоблы «Акно для матылькоў» знайшлося адразу некалькі вершаў на тэму заняпаду беларускіх храмаў.

За паўтара месяца акцый, якія ладзяць моладзевыя актывісты, на ганку касьцёла сьвятога Язэпа выступілі дзясяткі вядомых асобаў — барды, літаратары, палітыкі. Кожны раз за акцыямі сочаць супрацоўнікі ў цывільным: здымаюць на відэа, стаяць побач, альбо, як сёньня, дзяжураць у дарагім аўто. Гэта пры тым, што акцыі пакуль не шматлюдныя.