— Сёння прыехала галоўны спецыяліст-камбустыёлаг Беларусі. У дзень і ноч трагедыі яна была ў Пінску, учора ў Мінску. Мэта прыезду — кансультацыі ды карэкцыя лекавання пацярпелых, якія знаходзяцца ў нашай рэанімацыі. Стан усіх пяці цяжкі. Усе без прытомнасці. Прагнозы рабіць пакуль рана, але ў нас бывалі выпадкі, калі выжывалі людзі з 80 адсоткамі апёкаў скуры.

У пінчукоў, якія знаходзяцца ў абласной бальніцы, траўмавана апёкамі ад 35 адсоткаў і болей скуранога покрыва, сказаў Аляксандр Карпіцкі. У аднаго апечана ажно 80 адсоткаў скуры.

У двух рэанімацыйных блоках паводле стану на 19.00 знаходзіліся адпаведна 2 і 3 пацярпелых з Пінску. Усе жывыя, паведамілі дзяжурныя лекары.

Поделиться ссылкой: