Прадугледжваецца «выключыць любое ўмяшаньне органаў дзяржаўнага кіраваньня ў працэс цэнаўтварэньня суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасьці (за выключэньнем мэтаў процідзеяньня манапалістычнай дзейнасьці, нядобрасумленнай канкурэнцыі і тавараў (работ, паслуг), пералік якіх устанаўліваецца прэзыдэнтам Беларусі)».

У 2011 годзе плянуецца адмовіцца ад абавязковага складаньня эканамічнага абгрунтаваньня ўзроўню прымяняных цэн (тарыфаў) на тавары (працы, паслугі), за выключэньнем тавараў (працаў, паслугаў), у дачыненьні да якіх ажыцьцяўляецца дзяржаўнае рэгуляваньне цэнаў (тарыфаў).

Мяркуецца адмяніць абмежаваньне надбавак ў гуртавым і розьнічным гандлі пры прымяненьні свабодных цэнаў.