На пасяджэнні былі разгледжаны вынікі пракурорскіх праверак сферы аховы спадчыны ў шэрагу абласцей
Беларусі, прааналізаваны прычыны парушэнняў заканадаўства, шляхівыпраўлення сітуацыі.

Міністр культуры Павел Латушка ў чарговы раз падцвердзіў, што ён сам іапарат міністэрства гатовы надалей цесна супрацоўнічаць з прадстаўнікамі грамадскасці ў галіне аховы помнікаў — стратэгічным накірунку працы органа дзяржаўнага кіравання, які ён узначальвае. Досыць вялікія надзеі ўскладаюцца на далейшае партнёрства з Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры і Грамадскай назіральнай камісіяй пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

Гатоўнасць да далейшай супрацы з грамадкасцю падтвярдзілася і тым, што прадстаўнікі Грамадскай назіральнай камісіі і Таварыства аховы помнікаў былі запрошаны на калегію. Старшыні Рэспубліканскага савета Таварыства Антону Астаповічу была прадстаўлена магчымасць выступіць з паведамленнем, у якім былі агучаны галоўныя, на думку грамадскага яднання, недахопы працы Міністэрства ў сферы гісторыка-культурнай спадчыны.

Нягледзячы на востры і нават непрыемны для Мінкульта змест паведамлення шэраг яго палажэнняў увойдзе ў выніковы дакумент — пастанову калегіі. Як паказала пасяджэнне, Міністэрства культуры зацікаўлена ў наладжванні сістэмы аховы гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліке Беларусь, і лічыць, што гэта магчыма зрабіць супольна з грамадскімі ініцыятывамі.