Гэта сказана ў праекце дырэктывы, тэкст якога цытуе Інтэрфакс.
У сувязі з гэтым плянуецца перагледзець заканадаўства пра адказнасьць прадпрымальнікаў за правапарушэньні.
У праекце сказана, што “праверкі не павінны парушаць вытворча-гаспадарчую дзейнасьць гаспадарчых суб’ектаў, якія правяраюцца”.
Урад таксама прапануе праводзіць праверкі добрасумленных прадпрымальнікаў не часьцей як 1 раз на 5 гадоў.
Прадугледжваецца таксама забараніць утрыманьне пад вартай да суду асобаў, якія зьдзейсьнілі эканамічныя злачынствы, але не ўяўляюць грамадзкай небясьпекі.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйтесь!
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!