Праз якія тры тыдні споніцца роўна сто год, як адбылася тая падзея. Гэта было свята для ўсіх каталікоў, але перадусім для Эдварда Вайніловіча. Дзякуючы ягонай нястомнасці ўвасобіўся праект, задуманы ім не ад шчаслівага лёсу, але ад вялікай любові да сваіх крэўных дзяцей, якія заўчасна пакінулі свет. Ад невылечнай гішпанкі памёр спачатку 14-гадовы Сымон, а пасля, без аднаго дня, 19-гадовая Алена. На памерлых дзецях фактычна заканчваўся шасцісотгадовы род Вайніловічаў… То чым было запоўніць пустэчу знямелай душы і сэрца, умацаваць веру сваю і суродзічаў? Узвядзеннем храма на ўсе часы…

Ці забыты Эдвард Вайніловіч?.. (фотарэпартаж)

Ён прадаў маёнтак Лапухі на Капыльшчыне і ўсе грошы (300 тыс. рублёў) фундаваў ў праектаванне і пабудову вядомага цяпер усім Чырвонага Касцёла.

Але ці ведамы нашчадкам драматычны лёс гэтага чалавека? Ці ўсвядомлены сучаснікамі заслугі Эдварда Вайніловіча перад Бацькаўшчынай?..

Ёсць надзея, што з бегам часу і дзякуючы сведамым людзям, інтэлектуалам, а таксама  рупнасці моладзі шмат якія праекты, так ці інакш звязаныя з унікальнай постаццю Вайніловіча, будуць рэалізаваны.

Ці забыты Эдвард Вайніловіч?.. (фотарэпартаж)

Гэта ўмацавала нядаўняяя падзея, якая была зарганізавана ўсё тымі ж рупліўцамі-адраджэнцамі Беларушчыны і скіравана на ўваскрэшанне памяці пра чалавека, які мог у свой час стаць нацыянальным лідарам, але стаўся выгнаннікам, амаль забытым і занядбаным на радзіме.

Ці забыты Эдвард Вайніловіч?.. (фотарэпартаж)

Наўрадавая арганізацыя “Адукакцыя бяз межаў”, Беларускае турыстычнае агенцтва, пробашч Касцёла св Сымона і Алены Уладзіслаў Завальнюк, навукоўцы, Капыльскія музейшчыкі пры падтрымцы журналістаў наладзілі азнаямляльны прэс-тур на былыя вотчынныя землі Вайніловічаў – на Капыльшчыну…

Ці забыты Эдвард Вайніловіч?.. (фотарэпартаж)

Ці забыты Эдвард Вайніловіч?.. (фотарэпартаж)

Гэты тур усяго толькі пралог да будучае турыстычна-гістарычнай пуцявіны, якая з цягам часу ператворыцца ў торны шлях для многіх беларусаў і замежнікаў. Шлях самаспасціжэння, гістарычнай праўды, шлях незгасальнай веры ў дабро і справядлівасць на гэтай зямлі. То выправімся і мы ўслед за пілігрымамі-вандроўнікамі, спыняючыся разам з імі ў тых месцах, дзе застаўся хоць нейкі напамін пра Эдварда Вайніловіча…

Ці забыты Эдвард Вайніловіч?.. (фотарэпартаж)

Фота аўтара.