Чацьвертая падрыхтавана для яшчэ адной ахвяры катастрофы: у рэанімацыі ў Берасьці памёр яшчэ адзін рабочы прадпрыемства. Зь Берасьця ён будзе дастаўлены ў Пінск і тут пахаваны, адзначыў Аляксандр Германовіч, прадстаўнік Пінскай управы МНС.

Правесьці нябожчыкаў у апошні шлях прыйшло каля 200 чалавек. Пасьля пахаваньня людзі накіраваліся на памінкі, арганізаваныя прадпрыемствам «Пінскдрэў» у рэстаране «Пінская шляхта».

На пахаваньні прысутнічалі і прадстаўнікі прадпрыемства, на якім загінулі людзі.