Гэтую судовую справу ўжо ахрысцілі “судом грамадскай вартасці і маральнай шкоды на 100 млн. рублёў”.

Адказваючы на пытанне суддзі: “у чым заключаецца прычынены вам маральны ўрон?”, ісціца патлумачыла, што часта бывае на могілках і на свае вочы бачыць, што там творыцца. Яна параўнала цяперашні стан старых могілак з могілкамі для жывёл. І гэта прыніжае яе чалавечую годнасць.
Далей яна распавяла пра тое, што ўсё сваё жыццё працавала ў школе і вучыла дзяцей паважаць продкаў, з павагаю адносіцца да іх памяці і магіл. Але тое, што яна назірае на працягу апошніх год на гарадскіх могілках, выходзіць за межы ўсялякай маралі. 
Судовая справа набыла ў Слуцку шырокі рэзананс, людзі абмяркоўваюць смелы ўчынак жанчыны. Але некаторыя службоўцы “вертыкалі” бачаць ва ўчынку настаўніцы “палітызаванасць”, намякаюць на апазіцыйнасць. Сама ж спадарыня Зінаіда Цімошэк адносіць сябе да патрыётаў Бацькаўшчыны, да людзей, якім неабыякавы лёс краіны і горада Слуцка. Яна вядома месцічам як актыўная дзеячка грамадзянскай кампаніі “Наш дом”.

Поделиться ссылкой: