Пастановай унесеныя зьмены ў Палажэньне аб парадку перабудовы і перапляніроўкі жылых памяшканьняў у шматкватэрных жылых дамах і Палажэньне аб парадку рэканструкцыі аднакватэрных, блякіраваных жылых дамоў і нежылых пабудоў на прыдамовай тэрыторыі.

У першым становішчы прадугледжаны вычарпальны мінімальны пералік работ, якія патрабуюць дазволу мясцовага выканаўчага і распарадчага органу, а таксама абавязковай распрацоўкі праектнай дакумэнтацыі. У гэты пералік уключаны толькі тыя працы, якія закранаюць апорныя канструкцыі, інжынэрныя сыстэмы, і ад якіх залежыць захаванасьць асобных памяшканьняў і жылога дома ў цэлым.

У той жа час пашыраны пералік рамонтна-будаўнічых работ, якія не патрабуюць дазволу выканкаму і распрацоўкі праекту. У яго дадаткова ўвайшлі работы па дэмантажы ваннай і ўстаноўцы душавой кабіны, пераносу існуючай і (або) ўстаноўцы дадатковай водаразборнай арматуры, замене ўнутрыкватэрных трубаправодаў водазабесьпячэньня і каналізацыі, а таксама падлогавага пакрыцьця.

Новыя рэдакцыі палажэньняў ўступяць у сілу празь месяц пасьля афіцыйнага апублікаваньня пастановы, якая была прынятая 20 кастрычніка.