Паводле слоў Ёнавічуса, Грыбаўскайтэ наведала Беларусь у сувязі з маючым адбыцца ў 2011 годзе старшынствам Літвы ў АБСЕ. “Мы прымаем старшынства ў АБСЕ у наступным годзе. Візіт, па сутнасці, пераследаваў гэтую асноўную мэту — перадаць Беларусі, яе кіраўніку, вестку аб нашых чаканнях, чаканнях АБСЕ, еўрапейскіх краін у сувязі са свабоднымі, дэмакратычнымі і адкрытымі выбарамі. Выбары — гэта важны крытэрый у ацэнцы будучых адносін ЕС і ўсіх краін Еўропы з Беларуссю. Гэта агульная пазіцыя еўрапейскіх краін. Літва проста выканала тое, што павінна была”, — сказаў саветнік прэзідэнта.

Паводле яго меркавання, добрыя адносіны паміж Літвой і Беларуссю павінны прынесці карысць не толькі Еўропе, але і Расіі. “Як я мяркую, добрыя адносіны паміж Літвой і Беларуссю — гэта асноўная мэта, агульны інтарэс і, калі яны будуць добрымі, гэта будзе на карысць як Еўропе, так і Расіі.

Поделиться: