Яраславу Грышчэню міліцыянты ўручылі позву ў ваенкамат на 28 кастрычніка на пікеце. Яраслаў раней праходзіў медкамісію і яго прызналі непрыдатным для службы ў войску. 

Арцёма Ластавецкага ў ваенкамат выклікалі па тэлефоне. Хлопец двойчы прыносіў вайскоўцам даведку аб тым, што вучыцца ў Познаньскім унівэрсітэце ў Польшчы па праграме Каліноўскага і таму мае права на адтэрміноўку ад службы ў войску.

Але ад яго патрабуюць, каб ад 1 лістапада ён прайшоў вайсковую медычную камісію.

Арцём паведаміў, што падчас наведванняў ваенкамату яму задаюць пытанні пра дзейнасць актывістаў Яраслава Грышчэні і Пятра Рузава.

Хлопцы лічаць, што вайскоўцаў задзейнічалі, каб перашкодзіць збору подпісаў.

Поделиться: