Чаму такое наспела? Як пракаментаваў адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў семінара —пробашч Касцёла св. Алены і Сымона Уладзіслаў Завальнюк (на фота), — пытанне наспела даўно, бо “нягледзячы на тое, што Біблія была адной з самых ранніх перакладных Бібліяў у Еўропе (канец 15, пачатак 16 стагоддзяў), беларуская мова застаецца бадай адзінай з сучасных моваў, на якой дагэтуль няма сучаснага перакладу Бібліі з арыгінальных моваў — габрэйскай, арамейскай ці грэцкай. Натуральна, што параблема стварэння сучаснай беларускай Бібліі стаіць надзвычай востра і актуальна як для ўсіх хрысціянскіх цэркваў на Беларусі, так і для беларускага грамадства ў цэлым”.

Што датычна літургічных перакладаў на беларускую мову, то, па словах пробашча Чырвонага Касцёла Уладзіслава Завальнюка, за апошні час тут быў зроблены даволі значны прагрэс. Часткова апублікаваныя і шырока ўжываюцца рознымі хрысціянскімі канфесіямі літургічныя пераклады якраз з Аляксандра Надсана. За некалькі дзесяцігоддзяў ён пераклаў практычна ўвесь кананічны збор візантыйскіх літургічных тэкстаў з грэцкай мовы на беларускую.

А Рымска-каталіцкая царква пераклала з лацінскай мовы і апублікавала літургічныя тэксты рымскага абраду. Іншуюць таксама іншыя напрацоўкі ў гэтым накірунку. Аднак заставецца актуальнай праблема разбежкі ў перакладах адных і тых жа самых літургічных і рэлігійных тэрмінаў рознымі канфесіямі. А гэта стварае непрымальную, з пункту гледжання беларускай лінгвістыкі, сітуацыю.

Задача семінара — пачаць абмеркаванне гэтых і падобных праблемаў усімі зацікаўленымі бакамі: літургічнымі перакладчыкамі, лінгвістамі і прадстаўнікамі розных царкоўных супольнасцяў.

Поделиться ссылкой: