Як паведаміў  прэс-сакратар упраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Аляксандр Марчанка, малады чалавек у сябе дома вырошчваў каноплі.

Да падазронага яшчэ ў жніўні гэтага года была распачата справа па ч. 1 арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў). Тады яго затрымалі паблізу прыпыначнага пункта “Кісялевічы” на ўскраіне Бабруйска ў ходзе правядзення спецыяльнай аперацыі “Мак”. Пры асабістым вобыску ў хлопца знайшлі больш за 5 грамаў марыхуаны. А пры аглядзе дома знайшлі памяшканне, прыстасаванае для вырошчвання канапель, з якіх потым ён атрымліваў марыхуану.

Пры вобыску было знойдзена і канфіскавана амаль 1,5 кілаграма гэтага наркотыка, а таксама небяспечнае псіхатропнае рэчыва тэтрагідраканабінол масай больш чым 60 грамаў.

Поделиться ссылкой: