Першым сігналам таго, што праца па рэканструкцыі скончылася, стала закрыццё цырка-шапіто ля станцыі метро “Усход”. Сезон завяршыўся выступленнямі знакамітага дрэсіроўшчыка Антоніа Каракавы і яго кракадзілаў-гігантаў. Наступнае прадстаўленне павінна адбыцца бліжэй да Новага года і ўжо дакладна — у новым будынку.

Генеральны падрадчык рэканструкцыі, вядомая будаўнічая кампанія “Эльвіра”, абяцала завяршыць будоўлю яшчэ 1 верасня. Планы не рэалізаваліся, і дакладную дату адкрыцця адрамантаванага цырка пакуль ніхто не называе. Пры гэтым закрыццё шапіто ўсё-такі дае падставы для аптымістычных спадзяванняў. Тым больш што галоўны рэжысёр цырка Серж Бандарчук раней заявіў: сезон пачнецца ў новым будынку ў лістападзе. На святочным прадстаўленні ў гонар Дня горада Бандарчук увогуле назваў канкрэтную дату — 16 лістапада. Але больш афіцыйна пацвердзіць гэтую інфармацыю не ўдалося.

Image 25700

Image 25700

Варта заўважыць, што ў будынку цырка дагэтуль ідуць працы. Фасад амаль вызвалілі ад лясоў, але будаўнікі і дагэтуль выносяць з будынка дошкі, смецце. Самыя актыўныя дапрацоўкі ідуць на заднім двары. Будаўнічы бруд вывозяць цэлымі грузавікамі. “Ахвярай” у гэтым выпадку стала зялёная зона ўнутранага двара. Хаця, не выключана, што і там, калі скончацца чарнавыя працы, навядуць лоск.

Стары-новы цырк вось-вось адчыніць дзверы...

Пакуль адміністрацыя цырка не хоча распавядаць, якім будзе першае прадстаўленне ў адноўленым цырку — усю інфармацыю трымаюць у сакрэце Журналістка “Народнай Волі” пачула такі адказ: “Пакуль кіраўніцтва не будзе каментаваць ніводнае пытанне, звязанае з адкрыццём цырка”.

Стары-новы цырк вось-вось адчыніць дзверы...

Што тычыцца квіткоў на першае прадстаўленне пасля адкрыцця цырка, то пакуль у продажы іх няма, хоць да лістапада і застаецца трохі больш за тыдзень. Як паведамлялася, кошты на квіткі істотна падвышацца не будуць. Зараз самы дарагі “пропуск” на відовішча каштуе 25 тысяч рублёў.

Стары-новы цырк вось-вось адчыніць дзверы...

Што новага будзе ў цырку?

Праекты рэканструкцыі цырка мяняліся некалькі разоў. Згодна з апошнімі карэктывамі, пад арэнай зроблена “кішэня” глыбінёй 11 метраў. Канструкцыя, якая там змешчана, мае чатыры паверхі. На спецыяльных пляцоўках размешчаны розныя дэкарацыі, якія з дапамогай самых сучасных тэхналогій будуць мяняць выгляд арэны літаральна за 15—20 хвілін. Асноўнай цяжкасцю пры правядзенні будаўнічых работ была блізкасць грунтовых вод.

У новым будынку будзе спецыяльная танцавальная зала плошчай у 300 квадратных метраў. Дзякуючы ёй можна будзе ставіць самыя складаныя нумары. Артыстам жа дапаможа новы рэпетыцыйны манеж.

Адной з першых была скончана рэканструкцыя купала цырка. У якасці матэрыялу быў выкарыстаны тытанацынк. Гэты сплаў дае магчымасць усталёўваць дахі з ухілам больш за 5 градусаў. Вытворцы адзначаюць, што пры якасным мантажы дах з тытанацынку можа служыць 100 гадоў.

Па плане адноўлены будынак будзе сустракаць гледачоў дакладнай копіяй інтэр’ера 1959 года.

Акрамя гэтага, у цырку з’явіцца спецыяльная водная арэна, а таксама адкрыецца Музей гісторыі беларускага цырка.

Стары-новы цырк вось-вось адчыніць дзверы...

Як апраўданне доўгай рэканструкцыі побач з першым будынкам цырка з’явіўся сяміпавярховы дом. У ім змясціліся трэніровачная арэна, грымёрныя, адміністрацыйны корпус і вал’еры для жывёл.

Пры цырку будзе гатэль на 100 месц, які таксама мусіць вылучацца сваёй сучаснасцю.

Калі казаць пра кошт рэканструкцыі, то каштарыс праекта склаў 132 мільярды рублёў у коштах 2006 года. За такія грошы можна было пабудаваць ледзьве не яшчэ адзін цырк.

Стары-новы цырк вось-вось адчыніць дзверы...