Беларусі, падкрэсліў Лукашэнка, неабходна, каб «гэтыя выбары прайшлі не горш чым папярэднія». «Хаця не ведаю, якія прэтэнзіі могуць быць да тых», — дадаў ён. «Наша прамая зацікаўленасць у тым, каб зарэгістравалі ўсіх кандыдатаў», — заявіў прэзідэнт.

Як паведаміла Даля Грыбаўскайце, у ходзе перамоў Аляксандр Лукашэнка паабяцаў ёй, што будуць зарэгістраваныя ўсе кандыдаты, і што на выбарах будуць прысутнічаць назіральнікі.

«Пасля выбараў мы спадзяемся, што Беларусь стане больш адкрытай і будзе абараняць правы чалавека. Літва, як і Еўрасаюз, з надзеяй глядзіць на Беларусь і новыя выбары. Еўропа гатова прызнаць адкрытасць выбараў, калі вы зможаце гэта прадэманстраваць», — сказала прэзідэнт Літвы.

«На працягу 10 гадоў, — адзначыла Грыбаўскайце, — Еўропа нібыта пабудавала кітайскую сцяну паміж сабой і Беларуссю, а яе не павінна быць. Толькі супрацоўніцтва прынясе карысць як Еўропе, так і Беларусі».

Паводле слоў літоўскага прэзідэнта, яе сённяшні візіт сведчыць аб тым, што Літва пачала і ўмацоўвае дыялог з Беларуссю». «Мы не можам штосьці насільна прапаноўваць Беларусі, але мы адкрытыя да дыялогу», — сказала Грыбаўскайце.

У адказ на гэта Лукашэнка адзначыў: «Мы любую дапамогу гатовы прыняць ад літоўскай дзяржавы і прэзідэнта, натуральна, з улікам нашых інтарэсаў».

Беларускі кіраўнік выказаў упэўненасць у тым, што пасля прэзідэнцкіх выбараў інтэнсіфікуюцца адносіны Беларусі як з Літвой, так і з ЕС.

Поделиться: