Як паведаміла прэс-служба ўрада, у адпаведнасці з дакументам агульная штатная колькасць дзяржустановы «Ветэрынарны нагляд» складзе 227 адзінак. Новая ўстанова будзе мець свае тэрытарыяльныя структурныя падраздзяленні: шэсць абласных, 21 міжраённую і адну гарадскую (Мінск) інспекцыі. Фінансаванне дзейнасці «Ветэрынарнага нагляду» будзе ажыццяўляцца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Новая ўстанова заклікана забяспечваць незалежны дзяржаўны кантроль за вытворчасцю якасных і бяспечных харчовых прадуктаў і харчовай сыравіны жывёльнага паходжання. У яе функцыі ўваходзіць кантроль за вытворчасцю, нарыхтоўкай, захоўваннем і перапрацоўкай прадуктаў жывёльнага паходжання, корму і кармавых дабавак, дыягнастычных, прафілактычных і лекавых сродкаў, за выкананнем арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ветэрынарна-санітарных правілаў на аб’ектах, падкантрольных ветслужбе рэспублікі.