Пакуль тутэйшыя шахцёры ўсё глыбей закопваюцца ў нетры палескай зямлі, шукаючы новыя пласты сільвініту, ён са сваімі падначаленымі… цягнецца да неба. 
Чалавек, не пазбаўлены рамантыкі і прыкольнасці, надумаў пабудаваць у Салігорску Эйфелеву вежу. Зразумела, паменьшаную яе копію. Сказана — зроблена. Па ўласна складзеным чарцяжам задуманае і было рэалізавана. У ход пайшлі не сталёвыя металаканструкцыі асаблівай трываласці, а… старыя панцырныя ложкі, выкінутыя на сметнік аконныя фрамугі ды іншая непатрбшчына.
І, о цуд! Атрымалася выкштальцоная, абсалютна падобная на Парыжскую Эйфелева вежа. Цяпер трохмятровая прыгажуня ў абрамленні зеляніва, якое сваімі абрысамі нагадвае Французскую рэспубліку, стаіць на вуліцы Казлова. Падобна на тое, што гараджане адразу ўпадобалі сімвал Парыжа. Інакш як патлумачыць, што ля яе таўчэцца народ, тут сустракаюцца закаханыя і “забіваюць стрэлкі” мясцовыя “браткі”?.. 

Поделиться ссылкой: