Познім вечарам 19 кастрычніка Савецкі суд Мінска вызваліў Міхася Башуру пад падпіску аб нявыездзе. Суддзя Кірыл Палулех прызнаў М.Башуру вінаватым у падробцы даведкі, неабходнай для атрымання льготнага крэдыту на будаўніцтва жылля (часткі 1 і 2 артыкула 380 Крымінальнага кодэкса). І пастанавіў: за парушэнне часткі 1 артыкула 380 КК аштрафаваць актывіста на 300 базавых велічынь, па частцы 2 артыкула 380 на 500 базавых велічынь.

На наступны пасля вызвалення дзень Міхась Башура сустрэўся з журналістамі:

«Відавочна, што абвінавачанне, якое мне прад’явілі абсурднае, гаворыць Башура. Справа, якая была распачата супраць мяне, мае палітычны падтэкст. Абвінавачанне ў судзе «рассыпалася». Натуральна, прысудам я не задаволены і разам з адвакатам Тамарай Сідарэнка мы будзем яго абскарджваць.

Таксама вызвалены актывіст прызнаўся, што падчас яго знаходжання за кратамі да яго прыязджаў следчы, які вядзе справу, узбуджаную супраць лідара кампаніі «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева, Сяргея Вазняка і Андрэя Дзмітрыева: «Следчага цікавіла, ці ведаю я адкуль Уладзімір Някляеў бярэ грошы на правядзенне кампаніі «Гавары праўду!». Натуральна, я нічога не адказаў, бо не ведаю гэтага», сказаў Башура.

Інтэрв’ю з Міхасём Башурам у наступным нумары «Народнай Волі»

Поделиться ссылкой: