Папярэдняя рэдакцыя канцэпцыі датуецца 2001 годам.

У часе абмеркавання Лукашэнка акцэнтаваў увагу на змене геапалітычнай рэальнасці і неабходнасці прагматычнага падыходу.

«Сістэма міжнародных адносін, якая склалася з часоў заканчэння Другой сусветнай і халоднай войнаў, адыходзіць у мінулае. Трансфармацыі, што адбываюцца ў свеце, беспрэцэдэнтныя па маштабах і дынаміцы. Складаныя працэсы абумоўлены з’яўленнем новых цэнтраў сілы, саперніцтвам за доступ да прыродных рэсурсаў, хуткімі тэмпамі тэхналагічнай эвалюцыі, усё ўзрастаючым значэннем інфармацыйнай сферы і абвастрэннем глабальных праблем чалавецтва, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта прымушае па-новаму расстаўляць акцэнты, комплексна і прагматычна разглядаць пытанні нацыянальнай бяспекі ва ўсёй іх разнастайнасці і цеснай узаемасувязі».

Гаворка вялася, у прыватнасці, пра інфармацыйныя пагрозы: «Сучасныя тэхналогіі ўздзеяння на масавую свядомасць часам аказваюць больш разбуральны эфект, чым ужыванне традыцыйнай зброі», — сказаў Лукашэнка.

«Урастае значнасць дыягностыкі і маніторынгу разнапланавых праблем. Неабходна дакладна вызначыцца з нашымі нацыянальнымі інтарэсамі, з тым, як іх абараняць у новых умовах, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Дзейныя ў краіне механізмы ў гэтай сферы патрабуюць удасканалення».

«А для аматараў паразважаць аб уяўнай кан’юнктурнасці дзяржаўных рашэнняў хачу падкрэсліць, што гэта работа (падрыхтоўка новай рэдакцыі канцэпцыі) была пачата яшчэ ў снежні мінулага года.

А адпаведныя навуковыя пошукі вяліся на працягу апошніх трох гадоў. Таму ніякай прамой сувязі з цяперашняй палітычнай сітуацыяй тут няма і быць не можа», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Праектам новай рэдакцыі канцэпцыі прадугледжваецца штогадовы комплексны даклад дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі прэзідэнту аб стане нацыянальнай бяспекі і мерах па яе ўмацаванні.

Поделиться: