10.25 У судзе абвешчаны перапынак

Прадстаўнікі абвінавачваньня пакінулі ранейшы артыкул, які інкрымінавалі Башуру, — “паўторная падробка дакумэнтаў”. Зроблена толькі ўдакладненьне: Башура зрабіў даведку не для сябе, а каб перадаць яе іншай асобе, сваёй жонцы.

Праваабаронцы, якія сочаць за працэсам, кажуць, што абвінавачваньню будзе лягчэй даказаць віну Башуры.

Праваабаронцы таксама адзначаюць, што калі Башуру прызнаюць вінаватым, яго могуць пакараць арыштам на 6 месяцаў.

Адвакат Тамара Сідарэнка не выключае, што Башуру зьменяць артыкул абвінавачаньня. Яго могуць зьвінаваціць у службовым падлогу. Максымальнае пакараньне — 2 гады пазбаўленьня волі.

Два дзясяткі актывістаў кампаніі “Гавары праўду” прыйшлі ў суд падтрымаць Міхася Башуру.

15 кастрычніка пракурор Галіна Корнева папрасіла зрабіць перапынак, каб перафармуляваць абвінавачаньне. Раней Башуру вінавацілі ў паўторнай падробцы дакумэнтаў.

Працэс над Башурам пачаўся 11 кастрычніка ў Савецкім судзе Менску.

Актывіст кампаніі “Гавары праўду” Міхась Башура знаходзіцца ў менскай турме на вуліцы Валадарскага з 6-га жніўня.

Поделиться: