У 13.20 у чацвер у прыёмны пакой Іванаўскай бальніцы паступіў пажылы мужчына. Урачы дыягнаставалі даволі сур’ёзныя апёкі 20% цела, але медыкаў здзівіла іх распалажэнне. У старога абгарэлі ногі і частка спіны. Як высветлілася, пажылы чалавек сам ледзьве не ажыццявіў несвядомае самагубства. Везучы па лясной дарозе цэлы воз сухога сена, мужчына вырашыў закурыць. Запалку па традыцыі кінуў за спіну…

Сена і працоўнае адзенне ўспыхнулі імгненна, але пажылы чалавек здолеў справіцца з агнём сваімі сіламі і ўратаваць уласнае жыццё. Ён нават сам дабраўся дадому і выклікаў “хуткую”.

Па словах медыкаў, уважлівасць пенсіянера прытупіла вялікая доза алкаголю, якую стары ўжыў перад паездкай за сенам.


Поделиться ссылкой: